мая 16

18 мая вТроицком предместье, по адресу ул. Богдановича, 9А Музей природы и экологии Республики Беларусь, Белорусский государственный университет культуры и искусств, Общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны» проводит праздничное мероприятие в рамках ежегодной международной акции «Ночь музеев».

Мы приглашаем Вас на праздник дикой природы в самом центре города! Здесь Вы сможете принять участие в познавательных играх и подвижных конкурсах, посвященных птицам, которые пройдут на свежем воздухе и в зале музея. Вместе Мы насладимся театрализованным представлением и праздничным маскарадом, поучаствуем в творческих мастер-классах, построим домик для стрижа – птицы года 2012, сделаем уникальные фото на память и споем любимые песни.

Наша праздничная программа подходит для людей самых разных возрастов. Начало детской программы в 18:00, продолжение для взрослых с 20:00.

Приглашаем всех любителей птиц и музеев на наш праздник!

С уважением,
Лидия Пшеницына,
сотрудник по экологическому образованию

мая 14

Цікавая навіна: цяпер на сайце Жывой Вясны www.springalive.net вы можаце назіраць за жыццём 2 сем’яў свіргулёў у горадзе Рэгенсбург (Германія). Птушкі вярнуліся ў свае гнёзды на будынку школы Ханса-Хермана, вядомай як «школа свіргулёў» з-за сваёй актыўнай прыродаахоўнай дзейнасці і асабліва аховы свіргулёў. З 2006 года за птушкамі можна назіраць праз веб-камеры, усталяваныя ў гнёздах. У свіргулёвых сем’яў нават ёсць прозвішчы, якія ім далі вучні школы — Марцінет і Харман. Птушкі ўжо адклалі яйкі і хутка чакаюць маленькіх свіргулёў.

Заходзьце на сайт Жывой Вясны, раздзел «Пра птушак»/Свіргулі ONLINE і атрымлівайце асалоду ад назіранняў за гэтымі цудоўнымі птушкамі.

Ліза Сіткевіч,
каардынатар Жывой Вясны
+375298786573

мая 02

Здымак Дзмітрыя Якубовіча

Вось і пачынае вясна саступаць свае пазіцыі. Апошнімі з птушак нарэшце прыляцелі да нас свіргулі (па-руску стрижи). Самая хуткая птушка на Зямлі  і птушка 2012 года ўжо ў Беларусі! 27 красавіка жыхар Мінскай вобласці заўважыў першага свіргуля! Цёмна-карычневы колер цела, а на фоне неба чорны, завостраныя крылы і кароткі, з выразкай, хвост – вось такі ён, чорны свіргуль. Уявіце, гэтая цудоўная птушка амаль усё жыцце праводзіць у палёце, нават спіць у паветры, хутка залятае і вылятае з гнязда, сядзіць там толькі падчас наседжвання яек. Больш таго, свіргуль ніколі не садзіцца на зямлю, бо з-за сваіх кароткіх лапак ён не можа ўзняцца ў паветра.

Далее »

Апр 27

1 мая 2012 года в г. Туров Житковичского района Гомельской области состоится  четвёртый Фестиваль куликов. Фестиваль организуется общественной организацией «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) и Туровским городским советом. Фестиваль куликов проходит рядом с уникальным Туровским лугом – одним из наиболее важных мест для гнездования и остановки во время миграций целого ряда видов водно-болотных птиц. Далее »

Апр 25

Приглашаем принять участие в трехдневном путешествии по деревням и селам пограничья! 29 апреля – 1 мая Брестское областное отделение АПБ организует велопробег по биосферному резервату «Прибужское Полесье». У Вас будет возможность познакомиться с уникальной и многообразной культурой региона, узнать новое из жизни природы на оборудованных экотропах, наблюдать различные экосистемы, редкие и охраняемые виды животных и растений. Велопробег организуется в рамках проекта «Экологическое образование как механизм сохранения экосистем и видов биосферного резервата «Прибужское Полесье» при финансовой поддержке Программы малых грантов Посольства США в Беларуси. Далее »

Апр 20

Должность заместителя директора по развитию направлена на обеспечение координирования работы организации с членами, клубами и отделениями АПБ, информационной и образовательной деятельности организации. Зоной ответственности заместителя директора по развитию также является тематическое координирование проектов по развитию сети хранителей территорий важных для птиц (ТВП), выполняемых АПБ.

Чтобы более подробно узнать о должностных обязанностях, а также условиях и сроках подачи документов, пожалуйста перейдите по ссылке и скачайте Информацию о вакансии (PDF, 190 kb).

Срок подачи документов — до 30 апреля 2012. Дополнительная информация может быть получена в секретариате АПБ по телефону 8017-2630130 либо по электронной почте (hrm@ptushki.org).

Апр 17

Весна – традиционный период регулярных звонков на различные горячсие линии на «грачиную» тематику. С одной стороны жители обращаются с жалобами на шум и сложности с сосуществованием рядом с грачиными колониями. Другие возмущены рубкой деревьев с гнездами и сбрасыванием гнезд. В первую очередь это касается грачиных колоний, располагающихся в скверах и парках населенных пунктов.

Апр 12

Дарагія сябры і калегі!
Ўжо ў трэці раз дзякуючы сайту www.birdwatch.by i супрацоўніцтву Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ з брэсцкім інтэрнэт-правайдэрам ЭЛНЕТ і некалькімі міжнароднымі арганізацыямі, мы зноў можам 24 гадзіны ў суткі назіраць за жыццём сям’і пустальгі – сокалаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

На 15.00 11.04. у гняздзе ўжо тры яйкі і самка, якая іх шчыльна наседжвае.
Але цяпер усе нюнсы Вы зможаце назіраць самастойна – запрашаем далучацца да дзесяткаў тысяч назіральнікаў з усяго Свету, якіяі будуць глядзець за беларускімі сакаламі сёлета. (Ў мінулым годзе іх было амаль 30 тысяч са 142 краін)

Адрас трансляцыі - www.birdwatch.by/pustalga_brest2012

Каб наведвальнікі Вашых сайтаў ці блогаў маглі пераходзіць на старонку трансляцыі з Вашых рэсурсаў, Вы можаце размясціць банэр адпаведнага памеру са старонкі http://birdwatch.by/node/1571

Зычым прыемных момантаў і дзякуем за супрацу!

Ад імя каманды birdwatch.by
Дзьмітры Вінчэўскі

Апр 09

Паважаныя аматары птушак, навіны Жывой Вясны: на сайце www.springalive.net ўжо зарэгістравана 281 назіранне, з іх 267 чалавек назіралі за белымі бусламі (больш за ўсё назіральнікаў пакуль у Мінскай вобласці). Вельмі цікава знаёміцца з уражаннямі ад назіранняў на Вясновым блогу сайта Жывой Вясны. Вось некаторыя з іх:

С сестрой Настей и другом Сашей мы шли по улице в нашей деревне Михейки (Минская область). Смотрели по сторонам и примечали первые шаги весны. Вот пробились первые ростки, а там сидят на ветке скворцы. С неба лилась песня жаворонка. Мы стали искать его глазами и вдруг я заметил большую белую точку и чёрными концами. Аист! Вот это да! Ура! Весна пришла!

Ёсць таксама і першы фотаздымак белага бусла:

Фотаздымак Наталлі Савасцьян

Я с друзьми шёл по улице к своей бабушке. Вдруг над головой пролетела большая птица. Да это же аист! Он летел к реке. Наверное, проголодался. Доброй весны, друг!

Але ж да буслоў далучыліся ўжо ластаўкі і зязюлі! Па 7 назіранняў за імі зарэгістравна на сайце.

Першыя назіранні за зязюлямі  - 28 сакавіка – зарэгістравала кіраўнік Іванаўскага раённага аддзялення “Аховы птушак Бацькаўшчыны” Людміла Ільючык. Самца зязюлі чулі вучні гімніазіі горада Іванава (знаёмае нам “ку-ку,ку-ку” характэрна менавіта для самцоў).

Ластавак бачылі вучні Дзітвянскай сярэдняй школы Лідскага раёна. Больш таго, яны цудоўна апісалі свае назіранні:

Ласточка сидела на проводе и распевала свои чудесные песни .Я чуть не прослезился это было так громко . Наследующий день она сидела опять там я ей дал корма и теперь она ручная и суперская!!!

Фотаздымак Іллі Бальцэвіча

Ластаўкі ляцелі з выраю . Адна із іх адстала, але астатнія ластаўкі не пераставалі ляцець . Яна вельмі гучна піскнула. Зграя пачула і пачакала, пакуль яна іх дагоніць. І вось яны зноў дружна ляцяць далей па прыгожым , блакітным, воблачным, сонечным небе. Яны так прыгожа ляцелі што я амаль заплакала. Гэта быў найлепшы дзень у маім жыцці.

Я видел как ласточка летела чуть ли не по земле, это было очень красиво. Она была маленькой и изящной. Ласточка ни разу не опустилась на землю. Она была в поисках пищи. Эта птичка летела стремительно и ловко. Это было очень красиво. Потом ласточка села на дерево и начала мыться. Попозже она собирала сухие веточки и травы чтобы построить себе гнездо. Через 30 минут гнездо было готово. Еще через 10 минут она снесла яйца, Там были её детки-ласточки.

Назіраем за птушкамі разам і далучаемся да вясны!

Ліза Сіткевіч,

каардынатар Жывой Вясны

Апр 04

У межах агульнаеўрапейскай кампаніі “Жывая Вясна” грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае Вас прыняць удзел у конкурсе Гісторый Жывой Вясны. У ім могуць удзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.

Як удзельнічаць?

1. Вы назіраеце за прылётам птушак-пасланак вясны (нагадваем іх: белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),

2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны www.springalive.net  (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча),

3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле «Нашы назіранні» свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).

Увага! Не дапускаюцца да конкурса фота і відэа кладак і птушанят. Паважайце птушак і не турбуйце іх!

Найлепш заліваць відэа працягласцю да 5 хвілін на агульнадаступныя сэрвісы (напрыклад, youtube) працягласцю  і капіраваць EMBED-code старага тыпу. Найлепшы памер фотаў для Гісторый – 650 пікселяў па доўгаму/шырокаму боку.

Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная, аднак конкурсныя Гісторыі павінны быць размешчаны на сайце да пачатку лета.

Калі ў Вас узніклі пытанні па размяшчэнню ці праблемы з рэгістрацыяй або размяшчэннем Вашых гісторый, паведаміце пра іх мадэратару сайту Яўгену Сліжу на е-мэйл tyteishi@gmail.com

Важна! Для зручнасці падвядзення вынікаў вашае імя на springalive.net і birdwatch.by павінна быць аднолькавым.

Да ліпеня будуць падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы, прычым гісторыі дарослых і дзетак будуць ацэньвацца асобна. Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтернэт-крамаў).

Далучайцеся да вясны разам з птушкамі!

Ліза Сіткевіч, каардынатар Жывой Вясны